У Гомелі ў ГЦ «Мандарын Плаза» адкрыўся абноўленны магазін А1
28 лістапада ў Гомелі па адрасе праспект Рэчыцкі, 5в (ГЦ «Мандарын Плаза») урачыста адкрыўся абноўленны магазін А1! Упадабаная жыхарамі горада, ён стаў яшчэ больш камфортным і сучасным.

Спецыялісты магазіна А1 дапамогуць выбраць патрэбны тарыфны план і заключыць дагавор на паслугі мабільнай сувязі, хатняга інтэрнэту і лічбавага тэлебачання, пракансультуюць па любых дадатковых паслугах, раскажуць пра спецыяльныя прапановы і акцыі.
«Кампанія А1 пастаянна пашырае як пералік паслуг, якія аказваюцца абанентам, так і асартымент прылад, даступных у яе магазінах, – анлайн і афлайн. Не менш важна для нас клапаціцца пра тое, каб умовы куплі былі не толькі выгаднымі, але і камфортнымі. Вось чаму кампанія А1, у тым ліку, акцэнтуецца на афлайн-фармаце: адкрывае новыя магазіны і абнаўляе дзейныя – гэтак мы забяспечваем сваім кліентам максімум магчымасцяў для выбару і максімум задавальнення ад куплі», – пракаментаваў начальнік упраўлення продажаў кампаніі А1 Аляксандр Кошалеў.
У новым фірменным магазіне A1 у Гомелі прадстаўлены смартфоны, ноўтбукі, планшэты, аксесуары да іх, а таксама тавары для дому і прыгажосці ад вядучых брэндаў. Гэтак, тут можна набыць тэлевізары, б’юці-гаджэты, разнастайныя прыборы для гатавання, прыборкі, догляду адзення і г. д. – усё, што робіць жыццё лягчэйшым, цікавейшым і прыемнейшым. Усю тэхніку можна набыць у выгадную растэрміноўку да 24 месяцаў. На ўсе тавары даецца афіцыйная гарантыя.
Працуе магазін А1 у ГЦ «Мандарын» штодзень з 10:00 да 21:00.