У А1 ізноў паступілі ў продаж iPhone 6s і iPhone 6s Plus | Навiны | Пра кампанію

У А1 ізноў паступілі ў продаж iPhone 6s і iPhone 6s Plus

Добрая навіна для ахвотных набыць смартфон Apple – А1 узнавіў продаж iPhone 6s RFB 64GB і iPhone 6s Plus RFB 32GB. Прылады даступныя для набыцця як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

iPhone 6s RFB 64GB і iPhone 6s Plus RFB 32GB аснашчаны алюмініевым корпусам, зручным сканерам адбіткаў пальцаў, падтрымкай галасавога памочніка Siri і экранам Retina на 4,7 і 5,5 цаляў адпаведна з тэхналогіяй 3D Touch, дзякуючы якой дысплей рэагуе на сілу націскання. За якасныя фота і відэа ў прыладах адказваюць франтальная камера на 5 Мп і асноўная – на 12 Мп.

 

Набыць iPhone 6s RFB 64GB можна адным плацяжом або ад 37,37 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў, iPhone 6s Plus RFB 32GB – адным плацяжом або ад 41,62 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

RFB – гэта скарачэнне ад англійскай Refurbished. Пазнака RFB на смартфоне азначае, што абсталяванне было адноўлена вытворцам да стану новага з заменай усіх зношаных элементаў. Прылады праходзяць тую ж працэдуру ўважлівага тэставання Apple, што і новыя. Кожны з такіх смартфонаў атрымлівае цалкам новыя аксэсуары, упакоўку, камплект дакументаў і серыйны нумар. На ўсе iPhone 6s RFB Apple прапануе поўную афіцыйную гарантыю на 12 месяцаў.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.