У А1 стартуюць продажы ноўтбукаў для юрыдычных асоб | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартуюць продажы ноўтбукаў для юрыдычных асоб

А1 пашырае асартымент прылад новай запатрабаванай катэгорыяй: цяпер у віртуальнай краме кампаніі можна купіць не толькі звыклыя мабільныя прылады, але і ноўтбукі. Аформіць куплю прапанаваных мадэляў можна ў тым ліку ў растэрміноўку ад 6 да 24 месяцаў.

 

Сёння магчымасць куплі ноўтбукаў у А1 даступная юрыдычным асобам. Першымі мадэлямі прылад сталі актуальныя прадстаўнікі брэнда Apple: розныя мадыфікацыі MacBook Pro 13, MacBook Pro 16 і MacBook Air. На выбар пакупнікоў прапанаваныя як прылады на базе працэсараў Inlel Core i5 і Intel Core i7, так і ноўтбукі, якія працуюць пад кіраваннем найноўшага чыпа M1 уласнай распрацоўкі кампаніі Apple. Працэсар М1 забяспечвае шырокія магчымасці для працы з самымі рэсурсаёмістымі працэсамі і ў той жа час працяглы час аўтаномнай працы: чатыры высокапрадукцыйныя ядры адказваюць за апрацоўку «цяжкіх» задач, а яшчэ чатыры меней прадукцыйныя, але больш энергаэфектыўныя прызначаны для радавых задач.

 

З мадэлямі ноўтбукаў, якія можна купіць у А1 ужо цяпер, і цэнамі на іх можна азнаёміцца ў табліцы:

 

Мадэль

Цана са зніжкай

без абавязацельстваў

з ПДВ, руб.

Растэрміноўка

на 6 мес з ПДВ, руб.

Растэрміноўка

на 11 мес з ПДВ, руб.

Растэрміноўка

на 24 мес з ПДВ, руб.

MacBook Air_M1 (MGN63)

3799,00

649,32

363,28

172,34

MacBook Air_M1 (MGN73)

4699,00

803,83

449,72

213,36

MacBook Pro 13_M1 (MYD82)

4799,00

820,87

459,25

217,88

MacBook Pro 13_M1 (MYD92)

5599,00

957,64

535,78

254,18

MacBook Pro 13_Intel (MWP42)

6599,00

1128,72

631,49

299,59

MacBook Pro 16 (MVVJ2)

8609,00

1473,68

824,50

391,15

 

Са з'яўленнем у асартыменце А1 такой актуальнай катэгорыі тавараў як ноўтбукі кліенты кампаніі змогуць на выгадных умовах набыць усё неабходнае для арганізацыі працоўных месцаў сваіх супрацоўнікаў у любых умовах: у офісе, у камандзіроўках ці ў рэжыме аддаленай працы.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.