У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 8T 64GB з фірменным канструктарам у падарунак | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 8T 64GB з фірменным канструктарам у падарунак

Кампанія А1 пачынае продажы новага смартфона Xiaomi Redmi Note 8T 64GB з фірменным канструктарам Xiaomi у падарунак. Набыць смартфон у А1 можна аднаразовым плацяжом або ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў.

 

Xiaomi Redmi Note 8T атрымаў 6,3-цалёвы Full HD+ экран з кроплепадобным выразам пад франтальную камеру на 13 Мп, асноўную квадракамеру на 48 Мп, моцны корпус, пакрыты з абодвух бакоў ахоўным шклом Corning Gorilla Glass 5, а таксама падтрымку бесправадной тэхналогіі NFC. Сэрцам прылады стаў сучасны працэсар Qualcomm Snapdragon 665, рэсурсаў якога хопіць для выканання штодзённых задач рознага ўзроўню складанасці. А дзякуючы акумулятару 4000 мАг і функцыі хуткай зарадкі 18 Вт можна быць упэўненым, што зараду Redmi Note 8T хопіць на цэлы дзень працы.

 

Бонусам да куплі Redmi Note 8T 64GB стане фірменны канструктар Xiaomi. Пры гэтым колькасць падарункаў абмежаваная. З правіламі рэкламнай акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Набыць смартфон можна адным плацяжом за 549 рублёў ці ў растэрміноўку ад 22,87 рубля ў месяц. Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.