У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 8 Pro | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 8 Pro

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 8 Pro – першага ў свеце смартфона з камерай на 64 Мп! Набыць смартфон у А1 можна аднаразовым плацяжом альбо ў растэрміноўку без пераплатаў да 24 месяцаў.

 

Xiaomi Redmi Note 8 Pro аснашчаны прафесійным гульнявым працэсарам Media Tek Helio G90T з тэхналогіяй вадкаснага ахалоджвання. За фотаздымкі выдатнай якасці адказвае асноўная камера з чатырма модулямі, адзін з якіх атрымаў сэнсар на 64 Мп. Франтальная камера на 20 Мп з падтрымкай штучнага інтэлекту дазваляе рабіць дэталізаваныя партрэтныя здымкі, а таксама падтрымлівае функцыю разблакіроўкі смартфона па абліччы. Крамя таго, Xiaomi Redmi Note 8 Pro атрымаў 6,53-цалевы экран, корпус, пакрыты Corning Gorilla Glass 5 з абодвух бакоў, узмоцненыя вуглы рамы і абарону IP52. Заставацца заўсёды на сувязі дапаможа акумулятар на 4500 мАг з падтрымкай хуткай падзарадкі 18 Вт.

 

Так, набыць Xiaomi Redmi Note 8 Pro 64 GB можна за 659 рублёў або ў растэрміноўку ад 27,44 рубля ў месяц, Xiaomi Redmi Note 8 Pro 128 GB – за 729 рублёў або ад 30,37 рубля ў месяц. Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.