У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi 9C | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi 9C

У А1 пачаліся продажы бюджэтнай навінкі ад Xiaomi – Redmi 9С. Прыладу можна набыць як аднаразовым плацяжом за 439 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў за 18,29 рубля ў месяц.

 

Навінка ад Xiaomi атрымала стылёвы і яркі дызайн, вялікі 6,53-цалёвы дысплей з раздзяленнем HD+, а таксама ёмісты акумулятар на 5000 мАг, дзякуючы якому карыстальнік зможа забыць пра неабходнасць зараджаць смартфон кожны дзень. За прадукцыйнасць дэвайса адказвае энергаэфектыўны 8-ядзерны 2,3 ГГц працэсар, які забяспечвае стабільную працу прылады нават пры высокіх нагрузках. А маляўнічыя фатаграфіі дазволіць рабіць асноўная камера, якая атрымала тры модулі на 13 Мп + 2 Мп+ 2 Мп і падтрымку штучнага інтэлекту.

 

Спяшайцеся ў А1 за новым Xiaomi!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.