У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi 9A | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi 9A

У А1 пачаліся продажы бюджэтнай навінкі ад Xiaomi – Redmi 9A. Прыладу можна набыць як аднаразовым плацяжом за 259 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Смартфон Xiaomi Redmi 9A атрымаў 6,53-цалёвы экран з раздзяленнем HD+ і кроплепадобным выразам для франтальнай камеры на 5 Мп. Асноўная камера складаецца з адзінарнага модуля на 13 Мп з падтрымкай штучнага інтэлекту. Прылада абсталяваная слотам для карты памяці microSD, а таксама ёмістым акумулятарам 5000 мАг.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.