У А1 стартавалі продажы «разумных» гадзіннікаў Apple Watch Series 5 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы «разумных» гадзіннікаў Apple Watch Series 5

У А1 стартавалі продажы «разумных» гадзіннікаў Apple Watch Series 5 40 мм (GPS) і Apple Watch Series 5 44 мм (GPS). Набыць прылады можна адным плацяжом або ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў.

 

Apple Watch Series 5 атрымалі новы дысплей Retina з пастаянна актыўным цыферблатам, прасунуты фітнес трэкер, GPS модуль, а таксама абарону ад вады, якая дазваляе апускаць прыладу на глыбіню да 50 метраў. Акрамя таго, гадзіннікі ўмеюць мераць сардэчны рытм і сачыць за станам здароўя карыстальніка ў рэжыме рэальнага часу, прайграваць музыку, кіраваць галасавым памочнікам Siri і званкамі.

 

Набыць «разумны» гадзіннік Apple Watch Series 5 40 мм (GPS) можна ў растэрміноўку ад 55,79 рубля ў месяц ці адным плацяжом за 1168,95 рубля, скарыстаўшыся прамакодам «Apple», «разумны» гадзіннік Apple Watch Series 5 44 мм (GPS) – за 59,95 рубля ў месяц ці за 1248,91 рубля пры актывацыі прамакода.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам. З правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.