У А1 стартавалі продажы пральных машын і халадзільнікаў ад LG і ATLANT
У інтэрнэт-магазіне А1 стартавалі продажы новых катэгорый бытавой тэхнікі: пральных машын і халадзільнікаў ад LG і ATLANT. Цяпер вы маеце яшчэ больш магчымасцяў набыць усё неабходнае для дому ў адным месцы. А выгадная растэрміноўка без першага ўзносу на тэрмін да 24 месяцаў зробіць пакупкі яшчэ больш прыемнымі!
Пральныя машыны LG – зручная і эрганамічная тэхніка, аснашчаная вялікім барабанам аб'ёмам ад 6 кг і вышэй, з павышаным класам энергазберажэння, мноствам розных рэжымаў мыцця і з мінімальным узроўнем шуму!
Пральныя машыны АTLANT – надзейныя і энергаэфектыўныя мадэлі. Выбар ёсць як для тых, хто цэніць эканомію месца і паўнавартасны набор рэжымаў мыцця, так і для тых, хто шукае больш прасторы, магчымасцяў і надзейнасці.
Халадзільнікі АTLANT – тэхніка, якая выдатна пасуе сем'ям сярэдніх памераў, якія цэняць зручнасць прасторы і аўтаматычныя функцыі без замарозкі. Электроннае кіраванне, зона свежасці, ціхая праца і вонкавы дысплэй робяць яе камфортным рашэннем для сучаснай кухні.
Халадзільнікі LG – прылады, акцэнт у якіх зроблены на інавацыйнасці, зручнасці і клопаце пра свежасць прадуктаў. Дзякуючы тэхналогіі DoorCooling+ ахалоджванне пасля адчыняння дзверцаў адбываецца значна хутчэй і прадукты застаюцца свежымі даўжэй, а энергаэфектыўны і даўгавечны інвертарны кампрэсар забяспечыць ціхую і надзейную працу прылады. Больш за тое, кіраваць халадзільнікам можна проста са свайго смартфона!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце shop.a1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.