У А1 стартавалі продажы стылёвага смарт-гадзінніка Xiaomi Watch S3 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы стылёвага смарт-гадзінніка Xiaomi Watch S3

Прылады

А1 радуе пакупнікоў стартам продажаў новай мадэлі смарт-гадзіннікаў — Xiaomi Watch S3. Прадстаўленыя ў двух элегантных класічных колерах — чорным і срабрыстым — яны стануць неад'емным аксесуарам для тых, хто цэніць стыль і функцыянальнасць. На старце продажаў навінка даступная па цане 599 рублёў, а набыць яе можна як адным плацяжом, там і ў растэрміноўку без пераплат і першага ўзносу.

 

Xiaomi Watch S3 аснашчаныя вялікім 1,43-цалёвым AMOLED-дысплэем з частатой абнаўлення экрана да 60 Гц, а таксама зменнай канструкцыяй безеляў. Больш за 180 варыянтаў цыферблатаў дазволяць кожнаму падабраць ідэальны варыянт для сябе. А корпус з алюмініевага сплаву робіць аксесуар лёгкім і трывалым.

 

Xiaomi Watch S3 забяспечвае ўсебаковы маніторынг стану здароўя, а таксама мае новы алгарытм маніторынгу сну. Дэвайс падтрымлівае 150 фітнэс-рэжымаў і здольны вытрымліваць ціск да 5 атмасфер. Прылада мае высокую аўтаномнасць і можа працаваць да 15 дзён без падзарадкі, што робіць яе ідэальным спадарожнікам на працягу ўсяго дня.

 

Не ўпусціце магчымасці набыць модны і функцыянальны аксесуар ужо сёння ў А1!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы