У А1 стартавалі продажы Samsung Galaxy M31 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы Samsung Galaxy M31

У А1 пачаліся продажы смартфона Samsung Galaxy M31 – цікавай мадэлі з магутнай батарэяй, яркім экранам і прывабнымі фотамагчымасцямі па даступнай цане.

 

Звярнуць увагу на Samsung Galaxy M31 варта перадусім тым, хто не сядзіць на месцы і актыўна карыстаецца ўсімі магчымасцямі сучасных прылад: бо дзякуючы батарэі на 6000 мАг пра зарадку можна не ўспамінаць вельмі доўга, нават калі не выпускаеш тэлефон з рук.

 

Каб больш пампаваць і менш выдаляць, апарат атрымаў 128 ГБ убудаванай памяці. А калі трэба яшчэ больш, даступны аб'ём можна пашырыць за кошт карты памяці: у прылады ёсць для яе асобны слот.

 

Аператыўнай памяці ў прыладзе таксама дастаткова: яе аб'ём у Samsung Galaxy M31 складае 6 ГБ. У пары з працэсарам Exynos 9611 яна забяспечвае хуткую і плаўную працу інтэрфейсу і запушчаных дадаткаў. Super AMOLED-дысплей дазваляе акунацца ў любы кантэнт літаральна з галавой дзякуючы высокай выразнасці выявы, яркім колерам і тонкім рамкам.

 

Samsung Galaxy M31 атрымаў франтальную камеру на 32 Мп і асноўную камеру з чатырох модуляў, дзе асноўны сэнсар з раздзяленнем 64 Мп адказвае за агульную якасць фота і відэа, ультрашырокавугольны з раздзяленнем 8 Мп дазваляе ўмясціць у кадр усе патрэбныя дэталі, а 5-мегапіксельны макрамодуль здольны сфакусавацца ў літаральным сэнсе на дробязях. Датчык глыбіні ў гэтай мадэлі таксама мае раздзяленне 5 Мп.

 

Акрамя таго, камера прылады здольная здымаць відэа ў раздзяленні 4К.

 

Купіць Samsung Galaxy M31 у А1 можна за 759 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў – са штомесячным плацяжом ад 31,62 рубля.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.