У А1 стартавалі продажы Samsung Galaxy A51 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы Samsung Galaxy A51

У А1 пачаліся продажы смартфона Samsung Galaxy A51– палепшанай версіі папулярнай мадэлі 2019 года Samsung Galaxy A50. Навінка атрымала ўдасканаленую асноўную і франтальныя камеры, вялікую дыяганаль экрана, а таксама палепшаны працэсар і сістэму абароны.

 

Асаблівай увагі ў Samsung Galaxy A51 заслугоўвае абноўленая чатырохмодульная камера, здольная дапамагчы ў любой сітуацыі. Так, асноўны модуль на 48 Мп робіць выразныя і яркія здымкі нават уначы, камера з датчыкам глыбіні дадае натуральны эфект баке да партрэтных здымкаў, макракамера фіксуе нават самыя дробныя дэталі, а ўльтрашырокавугольны модуль дапаможа стварыць панарамныя здымкі з вуглом агляду 123 градусы.

 

Samsung Galaxy A51 таксама атрымаў 6,5-цалёвы дысплэй Super AMOLED, акумулятар 4000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі, сканер адбіткаў пальцаў, убудаваны ў экран, і шматузроўневую сістэму абароны, якая выяўляе ўзломы і захоўвае вашы дадзеныя ў яшчэ большай бяспецы.

 

Набыць Samsung Galaxy A51 64GB можна ў растэрміноўку на 24 месяцы ўсяго за 31,62 рубля ў месяц ці за 759 рублёў пры аднаразовай аплаце. Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.