У А1 стартавалі продажы POCO X3 NFC | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы POCO X3 NFC

А1 пачынае продажы цікавай навінкі – даступнага смартфона з выдатнымі характарыстыкамі POCO X3 NFC.

 

POCO – асобны брэнд, створаны вядомым вытворцам Xiaomi. POCO X3 NFC – не проста новая мадэль у гэтай лінейцы, але і першы ў свеце смартфон, пабудаваны на базе працэсара Qualcomm Snapdragon 732G. Акрамя таго, прылада парадуе свайго ўладальніка ёмістай батарэяй 5160 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі, вялікім дысплеем FHD+ з частатой абнаўлення 120 Гц, а таксама чатырохмодульнай асноўнай камерай, уключаючы 64-мегапіксельны датчык Sony IMX682 і 13-мегапіксельны звышшырокавугольны датчык з вуглом агляду 119°. Да радасці аматараў музыкі, кіно і гульняў смартфон атрымаў двайныя стэрэадынамікі, а таксама звыклы 3,5-міліметровы раздым для навушнікаў.

 

Набыць POCO X3 NFC можна адным плацяжом за 999 рублёў, а таксама ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 41,62 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.