У А1 стартавалі продажы абноўленых iPhone 12 Pro Max | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы абноўленых iPhone 12 Pro Max

Прылады

А1 аб'яўляе пра старт продажаў абноўленых iPhone 12 Pro Max грэйд B з аб'ёмам убудаванай памяці на 128 і 256 ГБ. Смартфоны даступныя для пакупкі як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу ад 139,54 рубля ў месяц.

 

iPhone 12 Pro Max атрымаў Super Retina XDR-дысплей дыяганаллю 6,7 цалі са шклом павышанай трываласці Ceramic Shield, падтрымку аксесуараў MagSafe, а таксама пазнавальны стыль з выразнымі абрысамі бакавых граняў корпуса. Новая сістэма камер Pro забяспечвае выдатную якасць здымкаў у любым з даступных рэжымаў – у тым ліку і ў начным.

 

Абноўлены iPhone – гэта смартфон, які да з'яўлення ў паўторным продажы праходзіць спецыяльнае тэсціраванне, а таксама мае гарантыю тэрмінам на адзін год ад Breezy.

 

У працэсе тэставання дэвайсу прысвойваецца ацэнка яго стану:

 

- A+: як новы

Прылада як новая. Магчымыя адзінкавыя мікрадрапіны Магчымая замена кампанентаў з мэтай аднаўлення. Камплектуецца MFI-кабелем і фірменнай упакоўкай Breezy. Усе функцыі працуюць. Рэшткавая ёмістасць акумулятара складае 90-100%.

 

- А: Выдатны

Прылада ў выдатным стане. Магчымыя адзінкавыя мікрадрапіны на дысплеі і дробныя драпіны на бакавых гранях корпуса. Магчымая замена кампанентаў з мэтай аднаўлення. Камплектуецца MFI-кабелем і фірменнай упакоўкай Breezy. Усе функцыі працуюць. Рэшткавая ёмістасць акумулятара складае 90-100%.

 

- В: Добры

Прылада ў добрым стане. Магчымыя дробныя драпіны, пацёртасці. Магчымая замена кампанентаў з мэтай аднаўлення. Камплектуецца MFI кабелем і фірменнай упакоўкай Breezy. 100% пратэставана, усе функцыі працуюць! Рэшткавая ёмістасць акумулятара складае 80-100%.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.