У А1 стартавалі продажы абноўленага бюджэтнага смартфона HONOR 8A | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы абноўленага бюджэтнага смартфона HONOR 8A

У А1 стаў даступны смартфон HONOR 8A – выдатны варыянт зрабіць знаёмства з магчымасцямі сучасных мабільных тэлефонаў прыемным і камфортным.

 

Адна з самых даступных прылад HONOR пры кошце 369 рублёў можа прапанаваць 3 ГБ аператыўнай памяці і 64 ГБ убудаванай са слотам для карт памяці і магчымасцю выкарыстоўваць дзве SIM-карты. Яшчэ адна выдатная асаблівасць новай мадэлі HONOR 8A – падтрымка тэхналогіі NFC для бескантактных плацяжоў. А галоўнай вартасцю прылады з'яўляецца яе асноўная камера: яна мае раздзяленне 13 Мп і аб'ектыў з дыяфрагмай 1,8 – такой святласілы дастаткова для атрымання якасных фатаграфій з выдатнай рэзкасцю і дакладнай колераперадачай.

 

Аматараў якаснага відэакантэнту і музыкі пацешаць 6,09-цалёвы экран у звязцы з магутным дынамікам. А для таго, каб не застацца без сувязі ў самы непадыходзячы момант, смартфон аснашчаны батарэяй ёмістасцю 3000 мАг.

 

Купіць HONOR 8A у A1 можна за 369 рублёў аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 15,37 рубля.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.