У А1 стартаваў продаж навінкі Xiaomi 12 Lite | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартаваў продаж навінкі Xiaomi 12 Lite

У А1 стартаваў продаж Xiaomi 12 Lite – стыльнага смартфона з вытанчаным дызайнам. Набыць навінку можна аднаразовым плацяжом ад 1499 рублёў або ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 74,95 рубля ў месяц.

 

Xiaomi 12 Lite 256GB мае высокую прадукцыйнасць дзякуючы хуткаснаму чыпсэту Snapdragon 778G 5G. За фатаграфіі кінематаграфічнай якасці адказвае асноўная камера на 108 Мп з двума дадатковымі модулямі: звышшыракавугольным і для макраздымкі. Франтальная камера на 32 Мп з аўтафакусіроўкай дазваляе ствараць уражлівыя партрэтныя здымкі.

 

Акрамя таго, Xiaomi 12 Lite атрымаў 6,55-цалёвы FHD+ AMOLED дысплэй з падтрымкай функцыі AdaptiveSync, дзякуючы якой экран адаптуецца пад прагляданы кантэнт. А заставацца заўсёды на сувязі дапаможа акумулятар высокай ёмістасці на 4300 мАг з падтрымкай турбазарадкі 67 Вт.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы