У А1 стартавалі продажы навушнікаў брэнда Haylou | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы навушнікаў брэнда Haylou

А1 пачынае продажы бесправадных навушнікаў Haylou W1 i Haylou GT7. Набыць стыльныя гаджэты можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ўсяго ад 3,29 рублi ў месяц.

 

Навушнiкі Haylou GT7 валодаюць выдатнай эрганомікай і дазволяць з камфортам атрымліваць асалоду ад насычанага і збалансаванага гука. З дапамогай зараднага чахла яны могуць працаваць да 20 гадзін, а дзякуючы тэхналогіі двухканальнай сувязі любы навушнік можна выкарыстоўваць асобна ў якасці Bluetooth-гарнітуры.

 

Навінка Haylou W1 пры невысокай цане атрымала яркі дызайн і ўражлівыя характарыстыкі. Навушнікі надзейна абаронены ад карозіі дзякуючы тэхналогіі вакуумнага антыкаразійнага пакрыцця, а воданепранікальнасць IPX4 абараняе ад траплення вадкасці ў навушнікі пры любых умовах надвор'я. Акрамя таго, девайс можа працаваць да 20 гадзін, а сэнсарнае кіраванне робіць іх простымі і зручнымі ў выкарыстанні.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы