У А1 стартавалі продажы iPhone 12|12 Pro | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы iPhone 12|12 Pro

А1 аб'яўляе старт продажаў доўгачаканых навінак: смартфонаў iPhone 12 і iPhone 12 Pro.

 

Набыць прылады можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Навінкі атрымалі Super Retina XDR-дысплей дыяганаллю 6,1 цалі са звышмоцным шклом Ceramic Shield, а таксама пазнавальны стыль з выразнымі абрысамі бакавых граняў корпуса. Разам з новымі мадэлямі iPhone кампанія Apple прэзентавала і новы працэсар A14 Bionic. Менавіта ён стаў «сэрцам» усіх прадстаўнікоў новай лінейкі.

 

Набыць смартфоны можна ад 3099 рублёў разавым плацяжом або ў растэрміноўку на 24 месяцы ад 142,45 рубля. Колькасць тавару абмежаваная.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы