У А1 стартавалі продажы HUAWEI MatePad T 10 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы HUAWEI MatePad T 10

У А1 пачаліся продажы планшэта HUAWEI MatePad T 10. Набыць навінку можна аднаразовым плацяжом за 499 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Лёгкі і тонкі HUAWEI MatePad T 10 адмыслова створаны для забаў. Дзякуючы кампактнаму корпусу яго зручна браць з сабой, каб выкарыстоўваць любыя дадаткі, гуляць і глядзець відэа ў любым месцы і ў любы час.

 

Планшэт аснашчаны HD-экранам з дыяганаллю 9,7 цалі. Пры выкарыстанні прылады ў гарызантальным рэжыме функцыя HUAWEI App Multiplier дазваляе адлюстроўваць на дысплеі адзін дадатак адразу ў двух вокнах – напрыклад, для прагляду спіса тавараў і дэталёвага апісання канкрэтнага прадукту ў анлайн-краме.

 

Каб зменшыць нагрузку на вочы, навінкай можна карыстацца ў рэжыме абароны зроку, а для начнога часу прадугледжаны спецыяльны цёмны рэжым, які змякчае колеры экрана і робіць іх менш кантраснымі.

 

HUAWEI MatePad T 10 таксама ідэальна пасуе для праслухоўвання музыкі і прагляду відэа: яго сістэма з двума сіметрычна размешчанымі дынамікамі стварае эфект аб'ёмнага гучання, а ўнікальная тэхналогія HUAWEI Histen 6.1 забяспечвае якаснае выразнае гучанне высокіх тонаў і глыбокае гучанне магутных басоў. А 8-ядзерны працэсар забяспечвае хуткую працу ўсіх дадаткаў і плаўнае пераключэнне паміж імі.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.