У А1 стартавалі продажы HONOR Watch GS Pro | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы HONOR Watch GS Pro

У А1 пачаліся продажы смарт-гадзінніка HONOR Watch GS Pro са зносастойкім корпусам і індывідуальнай наладкай цыферблата. Аформіць куплю можна як аднаразовым плацяжом за 599 рублёў, так і ў растэрміноўку ад 24,95 рубля ў месяц.

 

HONOR Watch GS Pro створаны для выкарыстання ў самых складаных умовах, пра што кажа нават яго брутальны стыль: масіўны трывалы корпус і шырокі металічны вобад цыферблата з рубленымі кнопкамі.

 

Гадзіннік аснашчаны сенсарным AMOLED-дысплеем дыяметрам 48 міліметраў. Арыгінальная асаблівасць навінкі – шырокі выбар крэатыўных і стылёвых дызайнаў для індывідуальнай наладкі цыферблата.

 

У HONOR Watch GS Pro ёсць усё неабходнае для кантролю за сваім здароўем – ад бесперапыннага маніторынгу пульсу і адсочвання фаз сну да вымярэння ўзроўню кіслароду ў крыві. А быць заўсёды ў тонусе дапамогуць больш за 100 рэжымаў трэніровак.

 

Навінка атрымала беспрэцэдэнтна ёмістую батарэю, таму без падзарадкі HONOR Watch GS Pro здольны прапрацаваць да 25 дзён. Прычым да 100 гадзін ён можа вытрымаць нават пры ўключаным GPS-рэжыме, так што ў дзікіх умовах і далёкіх паездках праз узровень зараду перажываць не давядзецца.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.