У А1 стартаваў продаж HONOR Pad 8 | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартаваў продаж HONOR Pad 8

Кампанія А1 пачынае продаж планшэтаў ад вядомага брэнда HONOR. Першая з мадэлей у асартыменце А1 – HONOR Pad 8 – ужо даступная ў магазінах і анлайн па цане ад 999 рублёў адным плацяжом, а таксама ў растэрміноўку без пераплат да 11 месяцаў. Акрамя таго, мадэль можна набыць і ў растэрміноўку на 24 месяцы са штомесячным плацяжом 44,54 рубля.

 

HONOR Pad 8 – гэта прадукцыйны 12-цалёвы планшэт ва ўльтратонкім металічным корпусе, які зручна браць з сабой, каб мець пад рукой усе магчымасці для работы і забаў. Вялікі IPS-дысплэй з вузкімі рамкамі і разрашэннем 2000 x 1200 дазваляе атрымліваць асалоду ад прагляду любога візуальнага кантэнту, а 8-ядзерны працэсар Qualcomm Snapdragon 680 забяспечвае хуткую і стабільную работу большасці праграм. Ва ўстройстве ёсць адразу 8 дынамікаў, таму яно можа парадаваць уладальніка па-сапраўднаму эфектным стэрэагучаннем. Падтрымка Wi-Fi, убудаваны мікрафон і 5-мегапіксельная франтальная камера забяспечваюць поўны набор магчымасцей для сувязі з сям’ёй, сябрамі ці калегамі. А батарэя ёмістасцю 7250 мАг з падтрымкай хуткай 22,5-ватнай зарадкі гарантуе працяглы час аўтаномнай работы.

 

Прыходзьце за HONOR Pad 8 у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.