У А1 стартавалі продажы дзіцячых смарт-гадзіннікаў TCL MOVETIME Family Watch MT40X | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартавалі продажы дзіцячых смарт-гадзіннікаў TCL MOVETIME Family Watch MT40X

У А1 пачаліся продажы дзіцячых смарт-гадзіннікаў TCL MOVETIME Family Watch MT40X з магчымасцю здзяйсняць відэазванкі і падтрымкай 4G. Прыладу можна набыць адным плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

«Разумныя» гадзіннікі TCL MOVETIME Family Watch MT40X атрымалі яркі 1,3-цалёвы дысплей, акумулятар на 600 мАг, якога хопіць да 4 дзён працы, а таксама маляўнічае меню ў стылі emoji. Пры гэтым дзякуючы магчымасці пагаварыць з дзіцем па відэасувязі прылада спадабаецца не толькі дзецям, але і бацькам.

 

Смарт-гадзіннік можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў без пераплат усяго ад 7,87 рубля ў месяц або за 189 рублёў пры аднаразовым плацяжы. А пры набыцці прылады аднаразовым плацяжом адначасова з падключэннем на тарыфны план «Непаседа» можна атрымаць прыемны бонус – зніжаную ўдвая абаненцкую плату! Так, усяго за 5,15 рубля ў месяц абанент атрымае 100 СМС, безліміт інтэрнэт-трафіку і хвілін унутры сеткі.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам перадачы аксесуараў у растэрміноўку кліентам – фізічным асобам. З правіламі рэкламнай акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Выдатны падарунак для дзяцей ужо ў А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.