У А1 стартаваў продаж тэлевізараў новага брэнда Blaupunkt | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартаваў продаж тэлевізараў новага брэнда Blaupunkt

Прылады

У інтэрнэт-магазіне А1 стартавалі продажы тэлевізараў Blaupunkt, якія вызначаюцца сучасным дызайнам, перадавымі тэхналогіямі і даступным коштам, прапаноўваючы пакупнікам выдатную якасць выявы і гуку. Прыдбаць навінкі можна ў растэрміноўку тэрмінам да 24 месяцаў без першага ўзносу і з бясплатнай дастаўкай па ўсёй краіне.

 

Тэлевізары Blaupunkt працуюць на базе Android TV, даючы доступ да мноства папулярных стрымінгавых сэрвісаў, такіх як Netflix, YouTube, Кінапошук, а таксама да тысяч праграм праз Google Play. Карыстальнікі могуць кіраваць прыладамі з дапамогай галасавога асістэнта Google ці праз інтуітыўна зразумелы інтэрфейс.

 

Тэлевізар Blaupunkt 50UBG5500T – выдатны выбар для тых, хто шукае якасны 4К тэлевізар з сучаснымі функцыямі і стыльным дызайнам без пераплат.

 

Тэлевізар Blaupunkt 55QBG6000T стане выдатным дапаўненнем для любога інтэр'ера, дзякуючы якому вы атрымаеце незабыўныя ўражанні ад прагляду ўлюбёных фільмаў, серыялаў і спартовых падзей.

 

Тэлевізар Blaupunkt 65UBG5500T спалучае ў сабе перадавыя тэхналогіі і ўражальную якасць выявы: выдатнае рашэнне для прыхільнікаў вялікіх экранаў і высакаякаснага кантэнту.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.