У А1 стартаваў сезон навагодніх зніжак! Пры набыцці смартфона «А1 Альфа» – безлімітны інтэрнэт бонусам на 2,5 гады | Навiны | Пра кампанію

У А1 стартаваў сезон навагодніх зніжак! Пры набыцці смартфона «А1 Альфа» – безлімітны інтэрнэт бонусам на 2,5 гады

З 15 лістапада новыя абаненты А1 пры набыцці смартфона «А1 Альфа» ў растэрміноўку за 9,90 руб./мес. і падключэнні да тарыфу «Камфорт S» або «Камфорт M» атрымаюць безлімітны інтэрнэт бонусам на 2,5 гады і стылёвы чахол-кніжку для «А1 Альфа».

 

Так, пры набыцці смартфона «А1 Альфа» ў растэрміноўку на 30 месяцаў (2,5 гады) і адначасовым падключэнні на тарыфны план «Камфорт S» штомесячныя плацяжы (абаненцкая плата плюс пагашэнне растэрміноўкі) на працягу цэлага года складуць 14,9 рубля ў месяц. Пры гэтым на працягу ўсяго перыяду растэрміноўкі можна бясплатна карыстацца безлімітным інтэрнэтам на хуткасці да 512 Кбіт/с.

 

Падобны камплект бонусаў чакае і пры падключэнні новых уладальнікаў «А1 Альфа» да тарыфу «Камфорт М»: штомесячныя плацяжы (абаненцкая плата плюс пагашэнне растэрміноўкі) на працягу цэлага года складуць 19,9 рубля ў месяц. Пры гэтым на працягу ўсяго перыяду растэрміноўкі будзе даступны безлімітны доступ у інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт/с.

 

«А1 Альфа» – смартфон пад кіраваннем ПЗ Android 9, мае дыяганаль 6,26 цалі, асноўную двайную камеру 13+2 Мп, франтальную камеру 8 Мп, а таксама аб'ём убудаванай памяці 64 GB. Смартфон прадстаўлены ў двух колерах корпуса: бірузовым і чорным. У камплекце – зарадная прылада, навушнікі і празрысты сіліконавы чахол.

 

Акрамя гэтага, усе абаненты, якія набылі папулярны смартфон «А1 Альфа», у дадатак да згаданага камплекта аксесуараў атрымаюць бонус у выглядзе стылёвага і надзейнага чахла-кніжкі.

 

Акцыя працягнецца да 31 снежня 2019 года.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.