У А1 адкрыта перадзамова на Apple iPad Pro 11 | Навiны | Пра кампанію

У А1 адкрыта перадзамова на Apple iPad Pro 11

У А1 адкрыта перадзамова на новыя мадэлі 2020 года Apple iPad Pro 11 128GB і Apple iPad Pro 11 WiFi 128GB.

 

Apple iPad Pro 11 аснашчаны практычна бязрамкавым прасунутым дысплеем Liquid Retina. Новыя камеры ўзроўню Pro – шырокавугольная, а таксама звышшырокавугольная – і сканер LiDAR адкрываюць неверагодныя магчымасці для перадавых дадаткаў з дапоўненай рэальнасцю.

 

Планшэт таксама атрымаў чатыры дынамікі і пяць мікрафонаў студыйнай якасці, што дазваляе карыстальнікам атрымліваць асалоду ад якасці гуку. Пры гэтым магутны працэсар A12Z Bionic дапаможа хутчэй вырашаць нават самыя рэсурсаёмістыя задачы, а палепшаны акумулятар забяспечыць да 10 гадзін працы ад адной зарадкі.

 

Набыць навінкі Apple iPad Pro 11 128GB і Apple iPad Pro 11 WiFi 128GB можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 133,28 рубля і 158,29 рубля ў месяц адпаведна, а таксама за 2999 і 3579 рублёў пры аплаце аднаразовым плацяжом.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.