У A1 пачаліся продажы стылёвай навінкі – навушнікаў AirPods Max | Навiны | Пра кампанію

У A1 пачаліся продажы стылёвай навінкі – навушнікаў AirPods Max

У крамах А1 стартавалі продажы бесправадных поўнапамерных навушнікаў ад кампаніі Apple – AirPods Max. Навінка прыйдзецца даспадобы аматарам якаснай музыкі, стылю і камфорту.

 

AirPods Max цалкам змяняюць уяўленне пра поўнапамерныя навушнікі. У іх прадумана ўсё да дробязяў, каб дастаўляць максімальнае задавальненне пры праслухоўванні музыкі. Кожная дэталь, ад вуздэчкі да амбушураў, распрацавана для поўнага камфорту. Функцыя актыўнага шумазаглушэння блакуе знешнія шумы, каб карыстальнік мог цалкам пагрузіцца ў музыку. Тэхналогія прасторавага аўдыя дазваляе атрымліваць асалоду ад аб'ёмнага гуку, як у кінатэатры, а празрысты рэжым – чуць навакольны свет. Да 20 гадзін праслухоўвання музыкі ці размоў, а таксама магчымасць выбару колеру пад свой персанальны стыль робяць навінку яшчэ больш прывабнай.

 

Купіць навушнікі AirPods Max у віртуальнай краме і ў фізічных крамах А1 можна за 1949 рублёў адным плацяжом, а таксама ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 85,37 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.