У A1 пачаліся продажы смартфона HONOR 9X Lite | Навiны | Пра кампанію

У A1 пачаліся продажы смартфона HONOR 9X Lite

У А1 стартавалі продажы навінкі ад HONOR – 9X Lite. Смартфон можна набыць як аднаразовым плацяжом за 599 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным узносам 26,20 рубля.

 

HONOR 9X Lite аснашчаны асноўнай камерай 48 Мп на базе штучнага інтэлекту з дыяфрагмай f/1,8. За кошт гэтага яна здольная захопліваць больш святла і рабіць выразныя і эфектныя здымкі нават пры слабым асвятленні. А дзякуючы дадатковаму аб'ектыву вымярэння глыбіні рэзкасці 2 Мп можна ствараць партрэты з эфектам размытага фону.

 

Навінка атрымала бязрамкавы 6,5-цалёвы экран з прасунутай тэхналогіяй COF. Дысплей займае практычна ўсю пярэднюю частку корпуса, а шырыня ніжняй мяжы смартфона складае ўсяго 4,25 мм, дзякуючы чаму прылада зручна размяшчаецца ў далоні.

 

Ёмістая батарэя 3750 мАг з «разумнай» сістэмай эканоміі энергіі дазваляе карыстацца прыладай без падзарадкі да 24 гадзін, а магутны працэсар Kirin 710F забяспечвае высокую хуткасць працы ўсіх дадаткаў. Купляйце навінкі HONOR па выгаднай цане ў А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.