У А1 пачаліся продажы Redmi 9T | Навiны | Пра кампанію

У А1 пачаліся продажы Redmi 9T

У А1 можна набыць адну з самых свежых навінак ад Xiaomi – смартфон Xiaomi Redmi 9T.

 

Redmi 9T атрымаў дысплей Full HD+, працэсар Snapdragon 662, аптымізаваны для павелічэння часу аўтаномнай працы, лепшага кіравання гульнявым працэсам і забеспячэння хуткай і плаўнай працы. Асноўная камера складаецца з чатырох модуляў: галоўнага – з раздзяленнем 48 Мп, 8-мегапіксельнага модуля для звышшырокавугольнай здымкі, а таксама 2-мегапіксельнага макрамодуля і датчыка глыбіні.

 

Прылада працуе на АС Android 10 з фірменнай абалонкай MIUI 12. Яшчэ адна асаблівасць новай мадэлі ад Xiaomi – якасныя стэрэадынамікі для бясконца доўгага задавальнення ад гульняў, праслухоўвання ўлюбёнай музыкі і прагляду фільмаў.

 

Каб усе магчымасці прылады выкарыстоўваліся на поўную магутнасць і так доўга, як гэта неабходна, навінка атрымала акумулятар ёмістасцю цэлых 6000 мАг і падтрымку хуткай зарадкі. Нават пры інтэнсіўным выкарыстанні зараду хапае больш чым на дзень працы.

 

Смартфон прэзентаваны ў некалькіх колерах. Пры гэтым тэкстура тыльнай паверхні стварае прыгожыя блікі, а спецыяльнае пакрыццё дазваляе надзейна ўтрымліваць тэлефон у руцэ і прадухіляе з'яўленне адбіткаў пальцаў. Купіць смартфон Xiaomi Redmi 9T у А1 можна за 549 рублёў аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 24,95 рубля.

 

Парадуйце сябе яскравай і магутнай навінкай у А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.