У А1 пачаўся продаж новых ноўтбукаў ASUS | Навiны | Пра кампанію

У А1 пачаўся продаж новых ноўтбукаў ASUS

У А1 стартаваў продаж трох ноўтбукаў ад вядучага сусветнага брэнда: ASUS X415, ASUS Vivobook Pro 14 OLED і ASUS ROG Strix G15. Навінкі можна набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 74,95 рубля ў месяц.

 

ASUS X415 – універсальны кампактны ноўтбук вагой усяго 1,6 кг, які спалучае ў сабе стыльны дызайн і функцыянальнасць. Прадуманая эрганоміка, моцная канструкцыя і дысплэй NanoEdge – гэта тое, што трэба для выканання розных задач.

 

Другая навінка – яркі ноўтбук ASUS Vivobook Pro 14 OLED, аснашчаны высакаякасным дысплэем з разрашэннем 2,8K, таму колеры выглядаюць больш насычанымі, а малюнак рэалістычным. Акрамя таго, дзякуючы добрай прадукцыйнасці і яго кампактнасці ўстройства будзе ідэальным памочнікам мабільных карыстальнікаў.

 

Магутны гульнявы ноўтбук ASUS ROG Strix G15 мае кампактны корпус, павялічаны тачпад, таму падыдзе для выканання шырокага спектру задач. За крышталёва чысты гук адказвае ўбудаваная акустычная сістэма ноўтбука, якая складаецца з двух дынамікаў з інтэлектуальным узмацненнем.

 

Навінкі даступныя для куплі ў інтэрнэт-магазіне А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.