У А1 пачаліся продажы новага Poco F3 | Навiны | Пра кампанію

У А1 пачаліся продажы новага Poco F3

У А1 пачаліся продажы смартфона Poco F3. Навінка даступная да куплі аднаразовым плацяжом за 1399 рублёў ці за 58,28 рубля пры афармленні растэрміноўкі да 24 месяцаў.

 

Poco F3 – смартфон з уражальнай прадукцыйнасцю. Навінка атрымала магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 870 і 6,67-цалёвы экран з частатой абнаўлення 120 Гц. Таксама прылада падтрымлівае запіс відэа 4К і абсталявана трохмодульнай камерай: асноўнай на 48 Мп, шырокавугольнай на 8 Мп і асобным модулем на 5 Мп для стварэння эфекту баке і аўтафокусу.

 

Аб'ём аператыўнай памяці 8 ГБ і 256 ГБ убудаванай дазваляе захоўваць усе патрэбныя файлы на смартфоне і з камфортам выкарыстоўваць адразу некалькі дадаткаў. Магутны акумулятар 4520 мАг з хуткай правадной зарадкай 33 Вт забяспечвае каля 10 гадзін актыўнай працы прылады без падзарадкі.

 

Спяшайцеся за Poco F3 у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.