У А1 пачаліся продажы HUAWEI WATCH GT 2 Pro | Навiны | Пра кампанію

У А1 пачаліся продажы HUAWEI WATCH GT 2 Pro

У А1 пачаліся продажы смарт-гадзінніка HUAWEI WATCH GT 2 Pro. Навінка даступная да куплі як аднаразовым плацяжом за 899 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 37,45 рубля ў месяц без пераплат.

 

HUAWEI WATCH GT 2 Pro атрымаў лёгкі і моцны корпус з тытану і керамікі, а экран надзейна абаронены сапфіравым шклом. Арыгінальная асаблівасць навінкі – анімаваны цыферблат, афармленне якога можна штодня змяняць, абіраючы з 200 розных па стылі варыянтаў.

 

Прылада здольная працаваць да двух тыдняў без падзарадкі і дапамагае адсочваць усе рухі карыстальніка, прапануючы яму больш за 100 рэжымаў трэніровак, выконваючы маніторынг пульсу, аналізуючы дыханне і даючы ацэнку якасці сну. А падключэнне смарт-гадзінніка да смартфона па Bluetooth робіць кіраванне выклікамі яшчэ больш камфортным.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.