У А1 пачаліся продажы бесправадных навушнікаў HUAWEI FreeBuds 4і | Навiны | Пра кампанію

У А1 пачаліся продажы бесправадных навушнікаў HUAWEI FreeBuds 4і

У А1 стартуюць продажы новай мадэлі бесправадных навушнікаў ад HUAWEI – FreeBuds 4i.

 

Бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds 4i сапраўды ацэняць тыя, хто любіць камфортна камунікаваць у любым месцы і ў любое надвор'е. Ёмістасць акумулятара забяспечвае да 10 гадзін прайгравання музыкі ад аднаго зарада, а сістэма актыўнага шумазаглушэння і падаўлення ветру пры размове – выдатную якасць перадачы маўлення.

 

Навінка даступная за 299 рублёў пры аднаразовай аплаце і ад 12,44 рубля ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.