Hola, Мексіка! Ужо ў гэту суботу ў Верхнім горадзе ў Мінску адбудзецца вялікі Фестываль мексіканскай культуры пры падтрымцы А1 | Навiны | Пра кампанію

Hola, Мексіка! Ужо ў гэту суботу ў Верхнім горадзе ў Мінску адбудзецца вялікі Фестываль мексіканскай культуры пры падтрымцы А1

Аб кампаніі

27 верасня ў Мінску адбудзецца вялікае свята мексіканскай культуры «Hola, Мексіка», арганізаванае пры падтрымцы А1. На адзін дзень плошча Свабоды зробіцца ўнікальным месцам для залучэння ў свет мексіканскіх традыцый, музыкі і кухні. Уваход на свята вольны.

З 12:00 да 22:00 гасцей фестывалю чакае насычаная праграма: традыцыйная музыка, унікальныя фотазоны, розныя актыўнасці для дзяцей і дарослых, танцавальныя майстар-класы і тэматычныя квізы, прысвечаныя мексіканскай культуры і гісторыі. На працягу дня ў Верхнім горадзе таксама будзе працаваць стылізаваны фудкорт з нацыянальнымі стравамі краіны, дзе можна будзе пакаштаваць бурыта, кесадылью, а таксама іншыя стравы мексіканскай кухні, якая становіцца ўсё больш папулярнай у Мінску.

 

Зазірне Мексіка і ў беларускую кухню. Гэтак, рэстараны «Бульбашы» і А1 прадставяць ф'южн-меню – незвычайнае спалучэнне беларускай і мексіканскай кухні. Пакаштаваць яго можна ў рэстаранах па вул. Герцана, 4 і пл. Свабоды, 4.

 

Яркай нотай Мексікі ў Мінску стане майстар-клас па прыгатаванні арыгінальнага пуншу ў мексіканскім стылі з лёгкай пярчынкай, які сагрэе тых, хто прыйдзе на Фестываль у вячэрні час.

 

Кульмінацыяй свята стане выступ Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь з унікальнай праграмай – палымянымі мексіканскімі мелодыямі ў стылі марыячы. Асаблівасцю канцэрта стане прысутнасць на адной сцэне двух маэстра: галоўнага дырыжора аркестра Віталя Кульбакава і выдатнага мексіканскага дырыжора Рафаэля Паласіёса, доктара музыказнаўства Парыжскага ўніверсітэта Сарбона, прафесара Парыжскай вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца. Канцэрт музыкі Мексікі пачнецца ў 20:00 на галоўнай сцэне ля гарадской ратушы.

 

Арганізатарам Фестывалю мексіканскай культуры з'яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Амбасады Мексікі. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы кампаніі А1, што ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая з 2014 г. з'яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.