Ультрамагутны POCO F7 Pro ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Ультрамагутны POCO F7 Pro ужо ў продажы ў А1

Прылады

У інтэрнэт-магазіне А1 стартавалі продажы новага флагмана – POCO F7 Pro. Смартфон абяцае перавярнуць уяўленні пра прадукцыйнасць і мультымедыйныя магчымасці сучасных прылад.

 

У аснове мадэлі ляжыць перадавы працэсар Snapdragon 8 Gen 3, створаны паводле 4-нанаметровага тэхпрацэсу ад TSMC. Дзякуючы архітэктуры 1+5+2 і максімальнай тактавай частаце да 3,3 ГГц ён забяспечвае бліскавічную працу нават у самых патрабавальных гульнях і праграмах, а ўбудаваны ШІ аптымізуе энергаспажыванне для плаўнай шматзадачнасці.

 

Экран 2K Flow AMOLED з частатой абнаўлення да 120 Гц і мінімальнымі рамкамі падорыць карыстальнікам па-сапраўднаму захапляльны візуальны досвед. А камера на 50 Мп з аптычнай стабілізацыяй (OIS) і сэнсарам Light Fusion 800 дазваляе рабіць выразныя здымкі нават у дынамічных сцэнах. Тэхналогія POCO AISP гарантуе высокую якасць фота нават падчас серыйнай здымкі да 150 кадраў запар.

 

Аўтаномнасці смартфона пазайздросціць любы флагман: акумулятар на 6000 мАг падтрымлівае звышхкуткую зарадку HyperCharge 90 Вт. Дапаўняе карціну абарона IP68 ад вады і пылу, прэміяльны дызайн са шкляной панэллю і металічнай рамкай, а таксама перадавыя мультымедыйныя функцыі. Рэжым AI Super Cinema з пакадравай аптымізацыяй і кінематаграфічны 3D-гук на двух дынаміках пераўтвараюць прагляд фільмаў і гульнявы працэс у сапраўднае задавальненне.

 

POCO F7 Pro ужо даступны ў продажы, у тым ліку і ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Гэта ідэальны выбар для тых, хто шукае смартфон без кампрамісаў – магутны, стылёвы і гатовы да любых задач.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.