«Аддалены офіс»: кампанія А1 прапанавала рашэнне для арганізацыі аддаленай працы | Навiны | Пра кампанію

«Аддалены офіс»: кампанія А1 прапанавала рашэнне для арганізацыі аддаленай працы

Кампанія А1 прэзентавала новае рашэнне для арганізацыі дыстанцыйнай працы «Аддалены офіс». Комплексная прапанова дапаможа кампаніям, якія ва ўмовах пандэміі каранавіруса лічаць за лепшае перавесці сваіх супрацоўнікаў на аддалены рэжым працы і наладзіць кіраванне ўсімі неабходнымі бізнес-працэсамі.

 

Разумеючы крытычную важнасць тэлекамунікацыйных паслуг і сэрвісаў і прымаючы да ўвагі зніжэнне мабільнасці насельніцтва краіны, А1 прапануе карпаратыўным кліентам надзейнае рашэнне для бізнесу па пераводзе ўсіх працэсаў у рэжым «анлайн». «Аддалены офіс» ад А1 складаецца з трох пакетаў паслуг, прызначаных для арганізацыі эфектыўнай працы каманды як невялікіх, так і буйных кампаній па-за офісам:

 

  • Для аддаленай працы супрацоўнікаў
    Дадзены пакет мяркуе арганізацыю аддаленых працоўных месцаў для супрацоўнікаў. Пры гэтым спецыялісты А1 гарантуюць максімальную бяспеку доступу да карпаратыўных даных і абмену інфармацыяй паміж супрацоўнікамі, дадаткова прапануючы стварэнне віртуальнай карпаратыўнай сеткі (VPN) і выкарыстанне паслугі безлімітнага інтэрнэту па сетцы 3G/4G для аддаленага працоўнага месца;
  • Для дыстанцыйнага кіравання бізнес-працэсамі
    Пакет прапануе інструменты для ацэнкі выніковасці працы каманды. Напрыклад, А1 дапаможа ўкараніць SIP-тэлефанію і СRM-сістэму «Бітрыкс24» для аўтаматызацыі бізнес-працэсаў, планавання працы і адсочвання актуальнай інфармацыі пра супрацоўнікаў, кліентаў і праекты;
  • Для эфектыўнай камунікацыі размеркаванай каманды
    Скарыстаўшыся дадзеным пакетам, можна атрымаць доступ да паслуг для забеспячэння эфектыўнай камунікацыі паміж калегамі незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца. З яго дапамогай можна лёгка ўкараніць карпаратыўную пошту на базе MS Exchange ці, напрыклад, атрымаць інструменты для арганізацыі відэаканферэнцый і чатаў, абмену файламі і данымі.

 

З дапамогай прапановы «Аддалены офіс» ад А1 можна хутка разгарнуць і гнутка маштабаваць тэлекамунікацыйную і праграмную інфраструктуры, неабходныя для эфектыўнай працы каманды.

 

Падрабязней з напаўненнем пакетаў можна пазнаёміцца па спасылцы.