У абанентаў А1 з’явіцца магчымасць адключыць блакіроўку мабільнага інтэрнэту і СМС у роўмінгу ў РФ | Навiны | Пра кампанію

У абанентаў А1 з’явіцца магчымасць адключыць блакіроўку мабільнага інтэрнэту і СМС у роўмінгу ў РФ

Аб кампаніі / Прыватным клiентам / Бiзнесу

З 6 кастрычніка 2025 г. на патрабаванне рэгулятараў расійскія аператары сувязі ўвялі абавязковую 24-гадзінную блакіроўку паслуг перадачы даных і СМС для ўсіх абанентаў у роўмінгу, якія рэгіструюцца ў сетках расійскіх аператараў. Блакіроўка пачынаецца з моманту першай рэгістрацыі ў сетцы і аўтаматычна здымаецца праз 24 гадзіны. Галасавыя выклікі застаюцца даступнымі. Пры гэтым дзякуючы перагаворам з расійскімі роўмінг-партнёрамі ў абанентаў А1 з’явіцца магчымасць датэрміновага адключэння блакіроўкі.

 

Ці можна аднавіць доступ адразу па прыездзе?

Так. Каб разблакіраваць SIM-картку, адразу пасля рэгістрацыі ў сетцы расійскага аператара вы атрымаеце СМС з інструкцыяй і спасылкай для праходжання верыфікацыі з дапамогай капчы.

 

Як прайсці верыфікацыю?

Для таго, каб прайсці верыфікацыю, трэба ўключыць перадачу даных на вашай SIM-картцы ў роўмінгу і выконваць інструкцыі. Пасля паспяховага праходжання верыфікацыі перадача даных і СМС актывуюцца на працягу некалькіх мінут.

 

Што рабіць, калі паслугі не актываваліся?

Уключыце і выключыце рэжым «у самалёце», каб абнавіць злучэнне.

 

Таксама нагадваем, што інтэрнэт-трафік «Інтэрнэт у Расіі» дазваляе абанентам А1 заставацца на сувязі падчас падарожжаў на выгадных умовах.

 

Дапоўнена:

 

Магчымасць верыфікацыі для беларускіх абанентаў ужо з’явілася ў сетцы расійскіх аператараў МегаФон, Білайн і МТС. У аператара Т2 яна знаходзіцца на стадыі тэсціравання.