Тысячы пакупнікоў і прададзеных прылад: А1 правёў «Ноч скідак» | Навiны | Пра кампанію

Тысячы пакупнікоў і прададзеных прылад: А1 правёў «Ноч скідак»

Аб кампаніі

A1 падводзіць вынікі «Ночы скідак», якая праходзіла з 22:00 21 лістапада да 02:00 22 лістапада ў 9 афлайн-магазінаў A1 па ўсёй краіне. 4 гадзіны адмысловых цэн з дадатковай выгадай да 50% сабралі мноства наведнікаў! Магазіны не адразу змясцілі ўсіх ахвотных, але ў выніку ўсе пакупнікі змаглі набыць тую запаветную прыладу, па якую прыйшлі.

Лідарамі продажаў «Ночы скідак» сталі смартфоны HONOR, тэлевізары і тэхніка для дому брэнда Xiaomi. Не абышлі пакупнікі ўвагай і флагманы ў асобе смартфонаў ад Apple і Samsung. Усяго ў актыўнасці ўдзельнічалі больш за 100 прылад, сярод якіх у тым ліку былі планшэты, ноўтбукі, тэлевізары, разумная тэхніка для дому і аксесуары ад вядучых сусветных брэндаў.

 

«Наша “Ноч скідак” паказала: кліенты праяўляюць высокую цікавасць да нашых акцыйных прапаноў – і мы адказваем ім тым жа! Мы рады дасягнутым вынікам і працягваем развіваць фарматы нашых актыўнасцяў, робім іх яшчэ больш цікавымі і разнастайнымі. Наша мэта — максімум выгады і станоўчых эмоцый для кожнага кліента», – адзначыў начальнік упраўлення асартыментнай палітыкі і анлайн-бізнесу A1 Сяргей Лагуцік.

 

A1 штодня прапануе сваім кліентам новыя акцыі і спецыяльныя ўмовы куплі самых разнастайных прылад. Інтэрнэт-магазін A1 – гэта сапраўдны агрэгатар розных прапаноў, дзе можна здзяйсняць куплі ў зручны час і з бясплатнай дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі.