Дата-цэнтр A1 атрымаў трэці сертыфікат адпаведнасці – ISO 27001
Дата-цэнтр A1 пацвердзіў адпаведнасць стандарту інфармацыйнай бяспекі ISO 27001. Гэты сертыфікат пацвярджае выкананне патрабаванняў у галіне інфармацыйнай бяспекі для стварэння, развіцця і падтрымання сістэмы менеджменту інфармацыйнай бяспекі (СМІБ).
Сертыфікацыю па ISO 27001 атрымалі такія працэсы, як паслуга па размяшчэнні кліенцкага абсталявання ў дата-цэнтры (калакейшн), сэрвісы па арэндзе воблачнай сервернай інфраструктуры, а таксама рэзервовае капіяванне. Дзякуючы ўкараненню стандарту ISO 27001 дата-цэнтр A1 атрымаў магчымасць гарантаваць сваім кліентам існаванне умоваў для канфідэнцыйнасці, цэласнасці, даступнасці размяшчаемых дадзеных, празрыстасць працэсаў кіравання, а таксама мінімізацыю рызыкі фінансавых і рэпутацыйных страт, звязаных з пагрозамі інфармацыйнай бяспекі.

«Інфармацыйная бяспека – найважнейшая ўмова развіцця бізнесу ў сучасным свеце. Шматгадовы вопыт і выразнае ўсведамленне патрэбаў карпаратыўнага сегмента дапамагае А1 і надалей прытрымлівацца сваёй стратэгіі – быць надзейным партнёрам для сваіх кліентаў і не дапускаць ніякіх кампрамісаў у пытаннях якасці сэрвісу. Сертыфікат ISO 27001 – чарговае пацверджанне таго, што бізнес Беларусі можа смела даверыць А1 свой асноўны рэсурс – інфармацыю, яе захоўванне i менеджмент», – адзначыў Роберт Дашан, намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па развіцці карпаратыўнага сегмента і ІКТ.
ISO 27001 – гэта міжнародны стандарт, уведзены вядучымі сусветнымі экспертамі ў галіне інфармацыйнай бяспекі, які прапануе метадалогію для ўкаранення кіравання інфармацыйнай бяспекай на прадпрыемстве. Асноўная філасофія ISO 27001 грунтуецца на кіраванні рызыкамі: стандарт мяркуе пад сабой высвятленне існуючых слабых месцаў у сістэме інфармацыйнай бяспекі, сістэматычную і бесперапынную працу па іх выкараненні, падтрыманні ўзроўню бяспекі, а таксама ўдасканаленні механізмаў яе забеспячэння. Парушэнні ў сістэме бяспекі прадухіляюцца шляхам пастаноўкі дакументальна зафіксаваных арганізацыйных правілаў і няўхільным іх выкананнем.
Акрамя сертыфіката інфармацыйнай бяспекі ISO 27001, пацверджанага адной з самых аўтарытэтных арганізацый па стандартызацыі British Standards Institution (BSI), дата-цэнтр кампаніі ўжо валодае міжнародным сертыфікатам Uptime Institute (UI) па ўзроўні адмоваўстойлівасці Tier III у катэгорыях Design і Facility, сертыфікатам PCI DSS, які пацвярджае забеспячэнне бяспекі інфраструктуры кліентаў і абарону дадзеных аплатных картак. Акрамя таго, дата-цэнтр A1 мае атэстат Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі Загаду №62 ад 30 жніўня 2013 г.