Тавары для друку фатаграфій ад Xiaomi цяпер у А1
У інтэрнэт-магазіне А1 стартавалі продажы аксесуараў для партатыўнага друку фатаграфій ад Xiaomi – тэрмапрынтар Xiaomi Portable Photo Printer 1S і папера для Xiaomi Mi Portable Photo Printer. Набыць навінкі можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.
Партатыўны тэрмапрынтар Xiaomi Portable Photo Printer 1S забяспечвае высокую якасць друку, выкарыстоўваючы бесчарнільную тэхналогію. Памер атрыманых фатаграфій складае 50×76 мм. Прылада вызначаецца кампактнасцю (180 г) і прастатой карыстання: падключэнне па Bluetooth 5.2, падтрымка мабільнай праграмы Mi Home з функцыямі рэдагавання (рамкі, фільтры, тэкст). Усяго 45 секунд патрабуецца для друку аднаго фота, а зараду батарэі стае на 20 здымкаў. Сумяшчальная фірмавая фотапапера (20 аркушаў ва ўпакоўцы) гарантуе даўгавечнасць і яркасць выяў.
Ідэальная рашэнне для друку памятных момантаў у дарозе, на мерапрыемствах ці ў паўсядзённым жыцці. Спяшайцеся па новыя ўражанні ў А1!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.