ТОП-праглядаў: як гледачы анлайн-кінатэатра VOKA ад А1 правялі навагоднія выхадныя | Навiны | Пра кампанію

ТОП-праглядаў: як гледачы анлайн-кінатэатра VOKA ад А1 правялі навагоднія выхадныя

VOKA

Вось і скончыліся навагоднія выхадныя, калі ўсе збіраліся сем’ямі, адзначалі Новы год і Раство, сустракаліся з сябрамі і блізкімі, і, вядома ж, стваралі сабе настрой атмасфернымі фільмамі і серыяламі. Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 вырашыў даведацца, што ж часцей за ўсё беларусы глядзелі ў перыяд з 30 снежня па 7 студзеня – і дзеліцца з вамі цікавымі вынікамі.

 

ТОП 5 фільмаў

 

Гледачы вырашылі зладзіць сабе самую сапраўдную зімовую казку і прасякнуцца чароўным настроем. Самым прагледжаным фільмам у гэтыя дні стаў «Яга на нашу галаву», на другім месцы новая навагодняя камедыя «Ёлкі 12». Далей ідуць «Сем’янін» і легендарная «Любоў насамрэч», а пяцёрку замыкае кранальная гісторыя «Каляднае жаданне Чарлі».

 

ТОП 5 мультфільмаў

 

Лідарам сярод мультфільмаў аказаўся «Грынч» (добра, што ён не скраў Каляды), за ім услед ідуць «Калядныя гісторыі Астрыд Ліндгрэн» і, знянацку, «Таемнае жыццё хатніх жывёл 2». Далей працягваем ісці па тэматыцы: чацвёртым стаў фільм «Дванаццаць дзён Калядаў», а закрывае пяцёрку «Чабурашка. Сакрэт свята».

 

ТОП-5 фільмаў на CINEVOKA

 

Гледачы раздзела CINEVOKA, дзе размяшчаюцца фільмы ў беларускай агучцы, паглыбіліся ў прыгоды: першую пазіцыю заняў «Параро. Прыгоды на востраве дыназаўраў», за ім «Параро. Прыгоды на востраве скарбаў», далей «Сабака», «Прыгоды Трабла» і «Капітан Фантастык».

 

ТОП-5 серыялаў

 

А ў серыялах сэрцы гледачоў найбольш скарылі «Ландышы. Такое пяшчотнае каханне». На другім месцы камедыя «Хутар», затым – дэтэктыў «Цікаўная Варвара». Далей ідуць «Сяструха» і «Абнальшчык», што паказвае – у святы хочацца і гумару, і драматычнай глыбіні, і нават крыху паказытаць сабе нервы.

 

ТОП-5 песен в караоке

 

У нядаўна запушчаным раздзеле «Караоке» святочны настрой задавалі легендарныя хіты: часцей за ўсё карыстальнікі выбіралі – «Жуки – Батарейка», за ёй «Іванушкі International – Тополиный пух», «Баярскі Міхаіл – Зеленоглазое такси», «Любэ – Конь» і «Наталі – О, боже, какой мужчина».

 

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 віншуе са святамі і зычыць, каб у наступным годзе ў кожным доме было як мага больш такіх утульных вечароў, калі ўлюбёныя гісторыі збіраюць усіх разам і дораць адчуванне цуда!