Тарыфны план «Перамога» – цяпер і званкі ў іншыя сеткі! | Навiны | Пра кампанію

Тарыфны план «Перамога» – цяпер і званкі ў іншыя сеткі!

У год святкавання 75-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне кампанія A1 падрыхтавала для ветэранаў падарунак: цяпер усе карыстальнікі тарыфнага плана «Перамога» атрымаюць бясплатныя хвіліны на званкі ў іншыя сеткі.

 

Для званкоў абанентам іншых аператараў Беларусі карыстальнікі тарыфнага плана «Перамога» атрымаюць 100 хвілін у месяц – у дадатак да ўжо наяўнага пакета інтэрнэт-трафіку і SMS, а таксама безлімітных размоў з іншымі абанентамі А1. Прытым чакаць пачатку новага месяца не трэба: ужо сёння бясплатныя хвіліны будуць налічаны прапарцыянальна рэшце дзён у бягучым месяцы, а з 1 ліпеня 2020 года новая магчымасць стане даступная ў поўным аб'ёме.

 

Тарыфны план «Перамога» – гэта спецыяльная прапанова для ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Яна ўключае 500 МБ інтэрнэт-трафіку, 100 SMS, поўны безліміт размоў унутры сеткі А1, а цяпер і 100 хвілін бясплатных выклікаў на ўсе беларускія нумары — мабільныя і гарадскія. Пры гэтым абаненцкая плата на тарыфным плане «Перамога» складае 1 рубель у месяц, а да 31 жніўня 2020 года ўключна новыя і дзеючыя абаненты тарыфнага плана «Перамога» могуць карыстацца ім бясплатна.

 

Для афармлення тарыфнага плана «Перамога» спатрэбіцца пашпарт і ветэранскае пасведчанне ўдзельніка ВАВ. На адно пасведчанне афармляецца адзін нумар тарыфнага плана «Перамога». Падключыцца на «Перамогу» можна і анлайн – праз афіцыйную інтэрнэт-краму А1. У гэтым выпадку SIM-карта з падключаным тарыфным планам будзе дастаўлена на пазначаны адрас бясплатна.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.