Стаць абанентам А1 цяпер можна і ў i-Store
Стаць абанентам А1 цяпер можна ў сетцы крам i-Store. Паслугі па падключэнні мабільнай сувязі даступныя ў кожным з фірменных салонаў афіцыйнага партнёра кампаніі Apple у Беларусі.
Спецыялісты i-Store не толькі дапамогуць падабраць патрэбны дэвайс, але і адразу ж пракансультуюць карыстальніка ў выбары падыходзячага тарыфнага плана. Для падключэння даступныя ўсе актуальныя тарыфныя планы кампаніі, у прыватнасці новая прапанова «Без Ліміту» з неабмежаваным доступам у інтэрнэт, папулярныя «Камфорты» з безлімітам званкоў унутры сеткі і вялікім аб'ёмам трафіку, моладзевая лінейка lemon з безлімітам на сацсеткі і накапленнем трафіку, а таксама іншыя.
Пры гэтым усе акцыйныя прапановы А1 дзейнічаюць і пры падключэнні ў сетцы новага дылера кампаніі.
У i-Store таксама можна набыць роўтар A1 Elegance з модулем кіравання «Разумны дом» і ўбудаваным 3G/4G-мадэмам для рэзервовага мабільнага канала. Набываючы яго і падключаючы тарыфы А1 у сетцы i-Store, кліент атрымае прамакод на бясплатную падпіску VOKA ТБ на 6 месяцаў. Аформіць куплю можна ва ўсіх афлайн-салонах і інтэрнэт-краме сеткі.
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.