Старт продажаў Xiaomi Redmi 14C у А1 – ідэальны выбар для любых задач
А1 аб'яўляе старт продажаў навінкі ад Xiaomi – Redmi 14C з памяццю 128 ГБ! Гэты смартфон стане ідэальным варыянтам для кожнага, хто шукае баланс паміж прадукцыйнасцю і цаной.
Xiaomi Redmi 14C аснашчаны вялікім дысплэем дыяганаллю 6,88 цаляў з частатой абнаўлення да 120 Гц, што забяспечвае неверагодна плаўную работу экрана. Яго ўльтратонкі корпус таўшчынёй усяго 8,22 мм надае прыладзе элегантны вонкавы выгляд і зручнасць у выкарыстанні.
За прадукцыйнасць адказвае працэсар MediaTek Helio G81 Ultra, які спраўляецца з любымі задачамі. Асноўная камера з раздзяленнем 50 Мп і падтрымкай штучнага інтэлекту дазваляе рабіць звышвыразныя здымкі, а мадэрнізаваная франтальная камера гарантуе выдатныя сэлфі.
У смартфон устаноўлены акумулятар ёмістасцю 5 160 мАг, які адказвае за працяглую работу, а хуткая зарадка на 18 Вт дазволіць хутка аднавіць зарад.
Навінку можна набыць у А1 як адным плацяжом за 439 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў – усяго ад 21,62 рубля ў месяц.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.