Старт продажаў новых планшэтаў ад Xiaomi: Redmi Pad Pro і Pad 6S Pro – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажаў новых планшэтаў ад Xiaomi: Redmi Pad Pro і Pad 6S Pro – ужо ў А1

Прылады

У інтэрнэт-магазіне А1 стартавалі продажы планшэтаў ад Xiaomi, якія падыдуць як для працы і навучання, так і для адпачынку. Xiaomi Redmi Pad Pro і Xiaomi Pad 6S Pro уражваюць сваімі характарыстыкамі і прапаноўваюць унікальныя магчымасці для карыстальнікаў. Абедзве навінкі можна набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку ці крэдыт.

 

Xiaomi Redmi Pad Pro аснашчаны вялікім дысплэем з дыяганаллю 12,1 цалі, ультратонкімі рамкамі і частатой абнаўлення 120 Гц, што забяспечвае выдатную якасць выявы. Разрознасць экрана складае 2,5K, а за прадукцыйнасць адказвае флагманскі працэсар Snapdragon 7s Gen 2. Планшэт аснашчаны акумулятарам на 10 000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі магутнасцю 33 Вт. Гук забяспечваюць чатыры дынамікі з падтрымкай Dolby Atmos, ствараючы эфект поўнага заглыблення. Redmi Pad Pro даступны для набыцця ў двух варыянтах: з аб’ёмам убудаванай памяці 128 ГБ і 256 ГБ. Для тых, хто шукае больш выгоды, мадэль з памяццю 256 ГБ даступна ў камплекце з клавіятурай.

 

Xiaomi Pad 6S Pro – гэта планшэт для самых патрабавальных карыстальнікаў. Ён абсталяваны дысплэем з дыяганаллю 12,4 цалі з LCD-матрыцай, што робіць яго ідэальным выбарам для відэаканферэнцый, прагляду мультымедыя і працы з дакументамі. За плаўнасць працы адказвае магутны працэсар Snapdragon 8 Gen 2, які дае рады нават шматзадачнасці. Фотамагчымасці прылады – гэта асобная перавага: асноўная камера на 50 Мп і франтальная на 32 Мп дазваляюць здымаць відэа і фота высокай якасці. Батарэя ёмістасцю 10 000 мАг падтрымлівае звышхуткую зарадку на 120 Вт, што дазваляе зарадзіць планшэт да 100% усяго за 35 мінут. А для стварэння аб’ёмнага гуку Pad 6S Pro аснашчаны шасцю дынамікамі Dolby Atmos. Мадэль даступна ў двух варыянтах: з памяццю 8/256 ГБ і 12/512 ГБ.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.