Старт продажу новага ноўтбука Lenovo IdeaPad Slim 3 у А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажу новага ноўтбука Lenovo IdeaPad Slim 3 у А1

Прылады

У інтэрнэт-магазіне А1 стартаваў продаж ноўтбука Lenovo IdeaPad Slim 3, які спалучае ў сабе сучасны дызайн і перадавыя інтэлектуальныя функцыі. Навінка даступная як для куплі адным плацяжом, так і ў растэрміноўку або крэдыт, што дазваляе выбраць найбольш зручны спосаб аплаты.

 

Lenovo IdeaPad Slim 3 з працэсарам апошняга пакалення забяспечвае выдатную прадукцыйнасць, што робіць яго ідэальным для вырашэння мноства задач, ад працы да мультымедыя. Дзякуючы 15-цалёваму дысплэю карыстальнік можа цешыцца ўражальнай якасцю выявы, а падтрымка тэхналогіі Dolby Audio гарантуе чысты і насычаны гук. Апроч таго, ноўтбук стаў на 10% танчэй у параўнанні з папярэднімі мадэлямі, захаваўшы пры гэтым лёгкасць і павялічаную плошчу экрана.

 

Адной з ключавых асаблівасцей Lenovo IdeaPad Slim 3 з’яўляюцца яго інтэлектуальныя магчымасці. Так, сістэма Lenovo AI Engine аналізуе вашы звыклыя сцэнарыі выкарыстання ноўтбука і аўтаматычна аптымізуе яго работу, што робіць прыладу яшчэ больш зручнай і эфектыўнай у штодзённай эксплуатацыі.

 

Таксама варта адзначыць палепшаныя функцыі бяспекі, якія дапамагаюць абараніць вашы даныя, а таксама ўбудаваную сістэму шумапрыглушэння, якая пазбавіць ад фонавых перашкод.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.