Старт продажаў новага гульнявога ноўтбука ад ASUS у А1
У інтэрнэт-магазіне А1 з’явілася навінка для сапраўдных аматараў геймінгу – ноўтбук ASUS TUF Gaming A15 16/512GB. Мадэль спалучае ў сабе стылёвы дызайн і магутную канфігурацыю, якая ідэальна пасуе як для гульняў, так і для працы.
ASUS TUF Gaming A15 аснашчаны 15,6-цалёвым дысплэем, які забяспечвае дакладную і яркую выяву, пагружаючы ў свет віртуальных прыгод. За высокую прадукцыйнасць адказваюць магутны працэсар AMD Ryzen 7 і відэакарта NVIDIA GeForce RTX 2050, якія гарантуюць выдатную графіку і стабільную працу нават у самых патрабавальных гульнях. Для хуткадзеяння і захоўвання даных прадугледжаныя 16 ГБ аператыўнай памяці і назапашвальнік на 512 ГБ.
Клавіятура з падсветкай і RGB-зона ствараюць атмасферу паглыблення для гульняў, а два дынамікі з інтэлектуальным шумападаўленнем забяспечаць чыстае і насычанае гучанне. Батарэя ёмістасцю 48 Вт·г дазволіць насалоджвацца гульнёй без лішніх перапынкаў.
Ноўтбук ASUS TUF Gaming A15 ужо даступны ў інтэрнэт-магазіне А1. Купіць яго можна адным плацяжом ці аформіць растэрміноўку да 24 месяцаў.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.