Старт продажу навінак TECNO: SPARK 10 і SPARK 10 Pro – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажу навінак TECNO: SPARK 10 і SPARK 10 Pro – ужо ў А1

У А1 стартаваў продаж дзвюх навінак брэнда TECNO: SPARK 10 і SPARK 10 Pro. Набыць іх можна без першапачатковага плацяжу ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 20,78 рубля ў месяц.

 

Магутны TECNO SPARK 10 Pro – першы смартфон лінейкі са шкляной задняй паверхняй. Для яркіх і якасных фатаграфій дэвайс мае двайную AI-камеру на 50 Мп і франтальную камеру на 32 Мп з трыма ўзроўнямі падсветкі. За прадукцыйнасць устройства адказвае васьміядзерны працэсар Helio G88 з алгарытмам Gameturbo і энергаёмісты акумулятар 5000 мАг.

 

Яшчэ адна навінка – TECNO SPARK 10 – ідэальнае спалучэнне вялікага 6,56-цалёвага экрана HD+ з частатой абнаўлення да 90 Гц і акумулятара 5000 мАг, які здольны вытрымаць доўгія гадзіны работы і гульняў. Акрамя таго, асноўная камера ў смартфоне мае высокае разрашэнне 50 Мп для стварэння цудоўных фатаграфій.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы