Старт продажаў навінак: лінейка вентылятараў Xiaomi і Evolution AirLeaf ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажаў навінак: лінейка вентылятараў Xiaomi і Evolution AirLeaf ужо ў А1

Прылады

У інтэрнэт-магазіне А1 з’явіліся новыя мадэлі вентылятараў ад Xiaomi і Evolution AirLeaf. Набыць прылады можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.

 

Xiaomi Rechargeable Mini Fan – гэта кампактны партатыўны вентылятар з USB-зарадкай, ідэальны для карыстання знадворку. А Xiaomi Mi Smart Standing Fan 2 і Smart Standing Fan 2 Pro – гэта разумныя падлогавыя вентылятары з кіраваннем праз праграму, плаўнай рэгуліроўкай хуткасці і таймерам.

 

Лінейка Evolution AirLeaf уключае падлогавыя мадэлі AL-101 і AL-102 з ціхай працай і рэгуляваным вуглом нахілу, а таксама падлогавыя вентылятары AL-707R, AL-302R, AL-823R і AL-307DC з пультам дыстанцыйнага кіравання, некалькімі хуткасцямі і рэжымамі абдзімання. Навінкі спалучаюць у сабе сучасны дызайн, энергаэфектыўнасць і зручнасць карыстання.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.