Старт продажу навінкі Xiaomi Redmi A3x у А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажу навінкі Xiaomi Redmi A3x у А1

Прылады

А1 аб’яўляе старт продажу навінкі ад Xiaomi – Redmi A3x 3/64GB. Гэты смартфон спалучае ў сабе стыль, магутнасць і даступнасць, робячы яго ідэальным выбарам для кожнага. Набыць Redmi A3x можна адным плацяжом або ў растэрміноўку без першага ўзносу.

 

Мадэль атрымала стыльны дызайн са шкляной задняй панэллю – элегантнасць і зручнасць у кожнай дэталі. 6,71-цалёвы дысплэй з частатой 90 Гц забяспечыць неверагодную плаўнасць падчас прагляду кантэнту. Падвойная сістэма камер з AI дазваляе рабіць выразныя і яркія здымкі, а акумулятар ёмістасцю 5000 мАг забяспечыць працяглую працу прылады без падзарадкі.

 

Для максімальнай прыватнасці смартфон прапаноўвае зручную і бяспечную разблакіроўку па адбітку пальца і твары, каб вашы даныя заўсёды заставаліся абароненымі.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце shop.a1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.