Старт продажаў гульнёвага смартфона POCO M7 Pro ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажаў гульнёвага смартфона POCO M7 Pro ў А1

Прылады

У інтэрнэт-магазіне А1 пачаліся продажы новага флагмана – смартфона POCO M7 Pro 5G 8/256GB. Прылада спалучае высокую прадукцыйнасць, прасунутую камеру і доўгі тэрмін аўтаномнай працы, прапаноўваючы карыстальнікам premium-досвед па даступнай цане.

 

«Сэрцам» смартфона стаў магутны працэсар Dimensity 7025-Ultra, які забяспечвае плаўны гульнёвы працэс і хуткую працу нават ў рэсурсаёмістых праграмах. Аб'ём аператыўнай памяці можа быць павялічаны дзякуючы тэхналогіі пашырэння, што дазваляе камфортна працаваць з мноствам задач адначасова. А энергаэфектыўны 6-нм чып аптымізуе расход батарэі без страты магутнасці.

 

POCO M7 Pro 5G аснашчаны AMOLED-экранам з частатой абнаўлення да 120 Гц і разрознасцю FHD+, што гарантуе плаўную карцінку і насычаныя колеры. Ахова зроку і тэхналогія дакладнага сэнсара нават з вільготнымі і забруджанымі пальцамі робіць выкарыстанне смартфона яшчэ зручнейшым.

 

Фатаграфічныя магчымасці прылады вызначаюцца асноўнай камерай на 50 Мп з сэнсарам Sony IMX882 і аптычнай стабілізацыяй (OIS) для выразных здымкаў нават у руху. Франтальная 20 Мп камера з функцыяй аўтаматычнага рэгулявання зуму 0,8х ідэальна пасуе для групавых сэлфі.

 

Акумулятар ёмістасцю 5110 мАг падтрымлівае хуткую зарадку 45 Вт, што дазваляе ўзнавіць 60% зараду ўсяго за 30 хвілін. Смартфон таксама атрымаў абарону IP64 ад вады і пылу, а экран з Gorilla Glass 5 надзейна абаронены ад драпін і пашкоджанняў падчас падзенняў.

 

POCO M7 Pro 5G – выдатны выбар для тых, хто шукае магутны, надзейны і функцыянальны смартфон.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.